Сінтаксіс і пунктуацыя

Тэст па тэме “Аднародныя члены сказа” (8 клас)

1. Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў.

1) адказваюць на адно і тое ж пытанне і з’яўляюцца аднолькавымі членамі сказа;
2) адносяцца да розных членаў сказа;
3) адносяцца да аднаго члена сказа;
4) раўнапраўныя ў адносінах адзін да аднаго;
5) адзін падпарадкаваны другому.

2. На схемах паказаны магчымыя камбінацыі аднародных членаў сказа, звязаных рознымі злучальнымі злучнікамі. Пастаўце, дзе трэба, коскі.
1) О О і О
2) О ці О ці О
3) не толькі О але і О
4) О а О

3. Закончыце сцвярджэнні.
1) Дапасаваныя азначэнні, звязаныя паміж сабой без злучнікаў, могуць быць аднароднымі і _____________ .
2) З аднаго боку прадмет характарызуюць ________ азначэнні, з розных бакоў ______ .

4. Абазначце графічна тыя члены сказаў, да якіх адносяцца выдзеленыя аднародныя члены.

1) Жыццё і надзеі нясе вясна ўсім.
2) Пара веснавая ўзбудзіла ізноў лятункі аб шчасці, уцеху-любоў.
3) Кожная мурашка, кожны чмель бласлаўляе свежасць зеляніны.
4) Бульбу верасень капае, сее ў полі збажыну.
5) Снежань возіць з лесу дровы, на рацэ кладзе масты.
6) Лістапад ўслаў дубровы лісцем жоўтым, залатым.

5. Вызначце, да якіх груп адносяцца выдзеленыя злучнікі ў наступных сказах.
Спалучальныя:
Супраціўныя:
Размеркавальныя:
1)       Цыган толькі мычыць ды рукой торхае ўніз.
2)       Хама падае яму то сякеру, то вядро, то рыдлёўку.
3)       Хоць Хама здагадаўся падаць лесвіцу, але не паспеў.
4)       Кум не шкадаваў ні мёду, ні цукерак.
5)        
6. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.
1) Чалавек пачынаецца з першых пытанняў, з думкі, з уражанняў, здзіўлення і захаплення.
2) Эмацыянальная чуйнасць – зарука і гарантыя пачатку развіцця духоўна багатай і творчай асобы.
3) Пачатак характару, актыўнасць натуры, самавыяўленне здольнасцей, дапытлівасць, вобразнае мысленне, фантазія – вось узлётная пляцоўка будучага чалавека.

7. Знайдзіце памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку.
1) Ведаць мову, валодаць словам, складна гаварыць: усе гэтыя  выразы мы часта чуем але не вельмі ўдумваемся ў іх сэнс.
2) Ведаць, валодаць, гаварыць – гэта яшчэ не значыць адчуваць хараство, мілагучнасць, музыку, жывую душу мовы.
3) Адмысловы штукар-павучок даўганогі з нітак срэбных зрабіў незямныя дарогі, ад цямна да цямна вандруе па іх і гаёдае яго ветру цёплага ўздых.

8. Падкрэсліце азначэнні, пастаўце, дзе трэба, коскі.
1) Яна нахіліла сабе на калені жоўтую напаўабляцелую галінку клёна і гладзіла яе.
2) Дубатоўк выцягнуў з кішэні вялізную срэбную з сіняй эмаллю цыбуліну гадзінніка.
3) Немалую дарогу прайшлі мы па чужой і па роднай зямлі.
4) Па вершняку хадзіў лагодны мілагучны пошум, а нізам слаўся водар цёплай восені, з якога найбольш выдзяляўся сыраваты смачны пах грыбоў.
5) Ружовая маладая картопля ў зеленаватым лазовым кошыку. Як застылыя кроплі крыві, цёмна ірдзеюць над хвалістым шыферным дахам пераспелыя вішні. Шара-сіняя набрыняла першым асеннім дажджом хмарка пырснула на гарачы попел пылу першыя кроплі.

9. Падкрэсліце рады аднародных членаў як члены сказа. Пастаўце, дзе трэба, коскі.
1) Дзень праз вокны знішчае цёмныя валокны на печ у запек зазірае і ночку з хаты выціскае.
2) Алесь Кастусь і Міхаліна на працу зранку выйшлі самі і падмялі двор дзеркачамі пясочку потым накапалі і  сцежкі ім панасыпалі.
3) А вечар чуткі гутарлівы разносіць гоман смех шчаслівы і ў сэрцы паліць парыванні і тчэ красёначкі кахання.
4) Вецер прабіваўся праз вокны і сцены і разгульваў па пакоях вольна, як гаспадар.
5) І неба і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі.

10. Вызначце аднародныя члены сказа. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1) Усё размерана на свеце радзіны і хаўтурны звон святы пакой і ліхалецце пяшчотны слодыч і праклён.
2) І поле і рэкі і пушчы тут чулі, як Цётка спявала, як марыў Бядуля.
3) Лес і рэчку і клёкат бусловы чалавечую ўсмешку ўраз можна знішчыць адным толькі словам, што бяздумна вырвецца ў нас.

Тэст па тэме “Аднародныя члены сказа” (8 клас)

1. Якой часцінай мовы выражаны аднародныя члены ў сказе?
Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго ранішняга спакою.
А. Назоўнікам.
Б. Прыметнікам.
В. Дзеясловам.

2. Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа, то пасля яго ставіцца.
А. Працяжнік.
Б. Коска.
В. Двукроп’е.

3. Вызначце сказ, у якім перад злучнікам ды не патрэбна коска (знакі прыпынку не пастаўлены).
А. Хоцьі стомлены быў дзед Талаш ды заснуў не адразу.
Б. Час быў нялёгкі ды вясёлы.
В. Каласіцца на палетку жыта ды пшаніца.

4. Знайдзіце схему, у якой ёсць памылка.
А. О: і О, і О.
Б. О, і О, і О: О.
В. О, О і О.

5. У якім сказе аднародныя члены падкрэслены няправільна?
А. У продажы былі шэрыя і чорныя гарнітуры.
Б. Сцяпан абрадаваў маму і тату.
В. Пабеглі жвавыя ручайкі, забулькалі, зазвінелі па каменьчыках.

6. Вызначце сказ з неаднародным азначэннем (знакі прыпынку не пастаўлены).
А. Жоўтыя чырвоныя ліловыя кветкі закрывалі яркую зелень травы.
Б. За далёкай даллю бачылася Ганне вольная гарэзлівая маладосць.
В. Высокія чугунныя слупы стаялі абапал дарогі.

7. Вызначце сказ, у якім пры аднародных членах сказа ёсць абагульняльныя словы (знакі прыпынку не пастаўлены).
А. Ні снег ні мароз ні буры-віхуры ніколі не спыняць гвардзейскіх палкоў.
Б. Міколка і дзед кожнага вольнага дня ішлі з сабакам на луг да ракі альбо на балота і займаліся паляваннем.
В. Адыход лета адчуваўся ўсюды ў лесе ў полі на лузе.

8. Знайдзіце пунктуацыйную памылку.
А. Былі тут розныя будынкі: гуменцы, гумны і адрынкі, хлявы і стайні, і аборы, дабра, нажытку цэлыя горы.
Б. Пайсці ў грыбы, ці ў тую рыбу, або паехаць на сялібу, ці ў млын малоць на хлеб збажынку – усё гэта вабіла хлапчынку.
В. Лес патроху ажывае, ды гамоніць, ды спявае.

9. Якой схеме адпавядае сказ (знакі прыпынку не пастаўлены)?
Ад самага маленства ў памяці чалавека навек прыжываюцца і знаёмыя краявіды і мелодыі хоць бы раз пачутых песень і цеплыня роднай сэрцу мовы яшчэ з матчынага ўлоння і спеў жаваранка на пачарнелымі між снягоў узгоркамі і тонкі звон пчалы ў белым маёвым садзе.
А. і О, і О, і О, і О, і О.
Б. О: і О, і О, і О, і О, і О.
В. і О, і О і О і О, і О.


10. Запішыце сказы з аднароднымі членамі, звязанымі паміж сабой  спалучальнымі, размеркавальнымі, супраціўнымі злучнікамі. Падкрэсліце аднародныя члены як члены сказа. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий