Пазакласная работа














Літаратурна-музычная гасцёўня
“Зямля бацькоў – мая зямля”
 Мэта:
·        Cтварыць умовы для развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу падлеткаў, ўдасканаліць іх літаратурныя дараванні.
·        Садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння беларускай літаратуры,творчасці беларускіх пісьменнікаў;
·        Скласці умовыдля выхавання нацыянальнай самасвядомасці вучняў. 
Абсталяванне: прэзентацыя, тэксты вершаў.
Ход мерапрыемства
Эпіграф
Люблю цябе такой, якая ёсць,
Зямля мая, зямля бацькоў святая,-
Мая слязінка – са святла наскрозь,
Маё прычасце,  мой святлісты лёс…
З табой і паміж бедаў я світаю.
Н . Загорская “ Мае ўсе думы звязаны з табой…”
Настаўнік. Добры дзень, шаноўныя госці, калегі, сябры! У нашай  школе      свята. Мы зноў адчыняем дзверы літаратурнай гасцёўні і запрашаем да нас ў госці тварцоў беларускай паэзіі ўсіх узростаў.  
   Мэта нашай сустрэчы   абудзіць цікавасць да беларускамоўнай літаратуры, павысіць роль мастацкай кнігі ў культурным жыцці нашай краіны.
( Вашчанка К.)Вядучы 1. Мы маем гонар вітаць   
Наталлю Нятлеўскую,
Веру Дудко,
Ніну Пінчук,
Надзею Акушку,
Інну Шчыглову,
Валянціну Вішнівер,
Васілія Егоравіча Жыткова
Тамару Станкевіч
А зараз мы запрашаем вас у літаратурна-музычнае падарожжа “Зямля бацькоў – мая зямля”. Свае таленты вам пакажуць юныя спевакі,танцоры, музыкі, паэты і кампазітары.
“Давайце разам паслухаем,  як прыгожа гучыць роднае слова.
Давайце разам адчуем радасць ад таго, што мы аддаём даніну павагі нашым бацькам, дзядулям і бабулям, нашым далёкім продкам – стваральнікам прыгожай спеўнай мовы – і разам з тым робім крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, не згублены ў вірлівым свеце   твар.” 
Слайд 2
Гучыць фонавая музыка (Я.Глебаў, адажыа Ружы і Прынца з балета ”Маленькі прынц”)…і выконваецца верш.(На экране праходзяць беларускія краявіды)
  Вучань 1. Радзімачка-Радзіма!
Радзімая Зямля,
Мяне ты нарадзіла,
У дарогу правяла!
Сатканы луг з рамонкаў
Мне сніўся па начах,
А ты бярозкай тонкай
Стаяла ў вачах…
Ты бачылася ў росах,
У птушцы трапяткой,
У воблачках бялёсых,
У сцежачцы крутой…
Радзімачка-Радзіма!
Куточак родны мой!
Паўсвету я схадзіла,
Ды не найшла такой!

 Вядучы 2. Мая краіна, мая Бацькаўшчына…  Усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, заўсёды  квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут…

Слайд 3
Дэманстрацыя роліка “ Дарагая Беларусь”
Слайд 3 Пастаноўка беларускай народнай казкі
Сядзяць тры падарожнікі:
 Вядучы. Паслухайце адну гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта.
Прыслухаўся першы:
Відаць, жаўранак.
Не, — кажа другі, — гэта лес шуміць.
А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:
—      Ды гэта ж зямля наша спявае.
Вось якая яна, наша зямля беларуская. Таму ў нас і песні, такія прыгожыя.

  Гучыць песня А.Ставера “ Жураўлі на Палессі” у выкананні вучаніцы школы.

 Вядучы 2. Кожны чалавек -    першаадкрывальнік свайго роду.  Кожны чалавек, уступаючы ў жыццё, адкрывае для сябе вялікае слова - Радзіма. А што такое Радзіма? З чаго яна пачынаецца для нас?  

Вучаніца чытае сачыненне
Сачыненне на тэму ” Мой родны кут”
Родны кут самае мілае, прыгожае месца на зямлі.  Тут усё сваё, такое роднае і каханае.
У кожнага чалавека ёсць свой ​​родны кут, куды хочацца ўвесь час вярнуцца. Чаму гэта месца так цягне да сябе? Чаму многія тужаць аб ім на чужбіне? Напэўна, таму, што знаёмства з навакольным светам ўпершыню адбывалася менавіта ў гэтых краях. Маленькі чалавек упершыню тут убачыў сонца, пачуў шум дажджу, пайшоў у школу, здабыў сяброў.
  А колькі ўсяго цікавага тут было, колькі добрых успамінаў звязана з гэтым месцам. Тут родны дом, дзе мама чакала са школы. Прыходзіш дадому, а на стале румяныя блінцы з малаком. Што можа быць смачней?
  Прырода, радзіма, народ, крыніца – словы аднаго кораня. Зямля і чалавек непадзельныя. Дык чаму ж мы, сённяшнія, аглохлі і аслеплі? Паветра мы заўважаем тады, калі яго пачынае не хапаць. Мы прывыклі, што свет зялёны. Ходзім, мнем, топчым, завальваем плітамі і каменнеем прыроду. Падумаеш ! Травы шмат. На ўсіх хопіць. Не, гэта мы збяднелі. У сябе скралі.
Мяне абураюць чалавечая жорсткасць, абыякавасць. Многія наіўна мяркуюць  на наш век хопіць. А нашым дзецям, унукам што пакінем ?
Адзін за адным знікаюць на зямлі цэлыя віды жывёл, птушак, раслін. Сапсаваныя рэкі, азёры, моры. Мы падобныя на дзікуноў. А калі б зямля ўмела гаварыць? Хочацца крыкнуць:«Чалавек, спыніся! Абарані сваю маці! » Як тут не ўспомніць нашых продкаў, якія, прыпадаючы да зямлі, прасілі дапамогі, абароны, сілы , мудрасці. І зямлёй вылечваюцца раны і жывой, і мёртвай вадой. Прыпадзем да зямлі і мы, папросім прабачэння.
Счарсцвелі, агрубелі, перасталі слухаць музыку вясновага капяжу, журчашчага пад лёдам ручайку, радавацца сонцу, надыходзячаму дню. А можа, мы і прыйшлі ў гэты цудоўны свет, каб радавацца і здзіўляцца. Здзівішся  – распусцяцца кветкі, песні жаўрука ў небе  загучаць, убачыш сінія аблокі – і напоўніцца чалавечая душа дабрынёй і прыгажосцю. Цяпер ты багаты. Бяжы, дзяліся хутчэй сваімі скарбамі з іншымі і памятай : гэта зямля цябе трымае ў сваіх далонях, песціць і гадуе, як клапатлівая маці .

   Вядучы 1. Той, хто шмат вандраваў за межамі нашай краіны, амаль заўсёды кажа: “У гасцях добра, а дома лепш!” Дзе б мы ні былі, чаго б толькі ні бачылі, але ж заўсёды душа цягнецца да роднай зямлі, роднай хаты. Ці бачылі вы дзе больш прыгожыя палі, лясы, больш шырокую прастору рэк і азёр, ці чулі больш мілагучны спеў салаўя? Ды ніколі і нідзе не ўбачыце, не пачуеце такога!
       (Скрыпач выконвае паланез Агінскага. выходзяць астатнія ўдзельнікі кампазіцыі. На фоне музыкі гучыць верш.)

 1-ы чытальнік.
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню
пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць
варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх
дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі
Дняпро.

 2-гі чытальнік.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць
ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы
карабель…
Там, дзе сэрца маё з першым крокам,
як молат, заб’ецца,
Калі б, нават сляпым і глухім
я прыйшоў да цябе.

 3-ці чытальнік.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню
высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт
кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як
мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба – разлівы ільноў.

 4-ы чытальнік.
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі
не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо
ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць
дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш
і зломіцца меч.
 5-ы чытальнік.
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі
ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны як радасны сон у стагах
на зары,
А дзяўчыты, як дождж залаты.
А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца
ўгары.

 1-ы чытальнік.
Там звіняць неўміручыя песні на
поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова,
булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не
забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні
заглыбяцца змрок
 2-гі чытальнік.
Ты – наш край. Ты – чырвоная груша
над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх знічак густых
фасфарычная раць,
Ты – наш сцяг, што нікому, нікому
на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць
ці мячом зваяваць.
 3-ці чытальнік.
Мы клянёмся табе баразной сваёй 
першай на полі
І апошняй раллёй, на якую ўпадзём
у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,

Усе (разам).
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі не кінем,
Не кінем,
Не кінем цябе.
Уладзімір Караткевіч

Вядучы 1.   70 гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Вядучы 2. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — гэта значыць змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі. І таму тэма Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца адной з важнейшых у беларускай паэзіі і літаратуры.
 ( Гучыць фанаграма)

Малітва за Беларусь

Г. Бураўкін, Э. Ханок

1.Мы здалёк убачылі свабоду
І яшчэ не вырваліся з пут.
Божа, не дабаў майму народу
Пошасці, няпраўды і пакут.

2.У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа, адвядзі ад Беларусі
Здраду, вераломства і вайну

3.Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё наўкол ідзе на злом,
Божа, захіні маю Радзіму
Мудрасцю, спакоем і цяплом

  Вядучы 1.  Менавіта тут, на гэтай прыгожай зямлі  ўзнік наш горад Бабруйск, які раскінуў свае шатры  ўздоўж ракі Бярэзіны.  Бабруйская зямля  прыгожая не толькі краявідамі, але і таленавітымі людзьмі.

  Вядучы 1. 

Мая Бабруйшчына зяленая,
Здаешся іншым ты малой
З тваей Бярэзінай хваленаю
І з непрыкметнаю Алой.
А мне заўседы паўнаводнымі
Здаваліся іх берагі,
Былі твае мясціны роднымі,
Куток з маленства дарагі. 
пісаў наш зямляк, беларускі пісьменнік Мікола Аўрамч
Вядучы 1.         У нашым бярэзінскім краі, як ні ў якім іншым куточку  , віруе літаратурнае жыццё, нараджаюцца новыя творы, выдаюцца кнігі масцітых мясцовых пісьменнікаў, зараджаецца талент юных, пачынаючых літаратараў. Так, гонар маем: сёння ў  нашым горадзе жывуць і працуюць члены Саюза беларускіх пісьменнікаў  “ Полацкая ветвь” :
Наталлю Нятлеўскую,
Веру Дудко,
Ніну Пінчук,
Надзею Акушку,
Інну Шчыглову,
Валянціну Вішнівер,
Васілія Егоравіча Жыткова
Тамару Станкевіч

Вядучы 1. Творчасць сапраўды таленавітага чалавека – гэта само яго жыццё. Сёння ў нашай літаратурнай гасцёўні мы зноў вітаем  паэтэсу Наталлю Нятлеўскую . У сваіх вершах яна апяваекаханне, сяброўства, прыстойнасць, адданасць, любоў да Радзімы. Сама - прыклад вернасці ідэалам агульначалавечых каштоўнасцяў.

Чытальнік 1 . Верш Н. Нятлеўская. Бабруйску.
Вядучы 2
   Мастакі слова на  Бабруйскай  зямлі розныя ў сваёй творчасці: адны – імпульсіўныя, другія – спакойныя, разважліва-засяроджаныя, але пры ўсім гэтым іх аб’ядноўвае адзіная тэма – тэма патрыятызму.
   Сапраўды, хто мы без роднага слова, без песні, без казкі… Прыемна, што праз стагоддзі пасля Францыска Скарыны аб роднай культуры і пісьменстве прымушаюць нас задумацца мастакі слова  Бабруйшчыны..   Паслухаем вершы Ніны Пінчук. (Чытае сама паэтэса)
 Вядучы 1. Паэзія заўсёды адгукаецца на самыя балючыя праблемы жыцця , таму складана гаварыць пра шматгранную квяцістасць паэтычнага слова . Прасцей спыніцца на асноўных тэмах сучаснай паэзіі. Якія праблемы ставяцца і вырашаюцца на старонках паэтычных кніг?                                                  Яны наступныя: Хто мы? У чым нашы карані?Якой бачыцца Радзіма сучаснаму паэту?Запрашаем паслухаць вершы Інны Шчыгловай.
Чытальнік 2.  Інна Шчыглова. Радзіма
Вядучы 2.
Упэўненна гучыць  у паэзіі голас Надзеі Акушкі. Яна спадзяецца, што у нашым городзе жывуць  добрыя людзі і што паэзія будзе вечна жыць у душы кожнага чалавека, пакуль свеціць сонца, ідзе дождж і не знікае ўсмешка з вуснаў. Вельмі любіць жыццё і кожны дзень па кропельцы збірае станоўчыя эмоцыі ў сваю скарбонку пачуццяў.
Чытальнік 3. Н. Акушка. Усмешка
Вядучы 1. З глыбокай  удзячнасцю і пашанай мы гартаем зборнікі Веры Дудко і чытаем яе змястоўныя творы, напоўненыя жыццёвай мудрасцю і прыгажосцю. Запрашаем паслухаць яе вершы.
 Вядучы 2. Гэта паэтэса схільна да больш лёгкай і празрыстай пісьменнасці, дзе адказы на шматлікія загадкі і жыццёва важныя пытанні трэба шукаць не ў каламутнай вадзе паэтычнай філасофіі, а ў блакітных кроплях вясны або ў ружовым тумане восені.Запрашаем паслухаць вершы Тамары Станкевіч.
( Паэтэса чытае сама).
Вядучы 1. Сапраўды, хто мы без роднага слова, без песні , без казкі.. 
Прыемна , што праз стагоддзі пасля Францыска Скарыны аб роднай культуры і пісьменстве прымушаюць нас задумацца мастакі роднага слова Бабруйшчыны. Важнае месца  ў беларускай прозе на сучасным этапе належыць апавяданням ваеннай тэматыкі. Яркім прыкладам з’яўляюцца шматлікія творы Валянціны Вішнівер. ( Паэтэса чытае сама).

Вядучы 2. Кожны беларус павінен ведаць і шанаваць сваю мову – квяцістую, ільняную, жытнёвую, сакавітую ў казачнай красе. Паслухаем жартоўныя творы пра нашу мову Васіля Ягоравіча Жыткова.


Настаўнік. Вось і скончылася наша свята паэзіі. Літаратурная гасцёўня зачыняе свае дзверы да наступнай сустрэчы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий