Праверачныя работы

           
6 клас
Праверачная работа па тэме:
“ Правапіс канчаткаў назоўнікаў”
1.       Вызначце скланенне назоўнікаў, запішыце назоўнікі ў тры слупкі .
1 варыянт
Паляна, гладзь, дарога, узгорак, радасць, сяліба,састаў, гушчар, места, думка, крона, галлё.
2 варыянт
Песня, крыўда, водар,гаспадар, восень, птаха, бусел, рамонак, Прыпяць,нянавісць, ідэя, песня.

2.       Запішыце назоўнікі ў патрэбным склоне, пазначце графічна канчаткі назоўнікаў.
1 варыянт
М. паляна ,дарога                                
Д. рука, думка
Р. лес, жыццё
2 варыянт
М.сяліба, крона
Д. вышыня, фабрыка
Р. галлё, народ
       3.  Запішыце назоўнікі ў форме множнага ліку, роднага склону, зрабіце марфемны разбор .
1 варыянт
Жанчына, бітва, будоўля
2 варыянт
Жаданне, сенажаць, дзяўчынка

4.       Праскланяйце назоўнікі, пазначце графічна канчаткі назоўнікаў.  
1 варыянт
Рагачоў,  І.Чыгрынаў, Крычаў, Лоеў, М. Лынькоў
2 варыянт
Кармухін, Быкаў, Жлобін, Магілёў, Данілаў Мост

5.       Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых назоўнікаў.
1 варыянт
Імя Купалы даўно стала сімвалам беларускай зямлі.
2 варыянт
З іменем Дуніна-Марцінкевіча звязаны першыя крокі беларускага тэатральнага мастацтва.

Комментариев нет:

Отправить комментарий