Складападзел.

 Што такое склад?
              У працэсе маўлення адбываюцца асобныя штуршкі паветра з лёгкіх.
              Склад- гэта асобны гук ці некалькі гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком.Аснова любога склада - галосны гук: колькі ў слове галосных , столькі і складоў. Галосны гук можа пачынаць склад, стаяць у сярэдзіне або закрываць склад.
2. Якімі могуць быць склады ў беларускай мове?
Адкрыты склад заканчваецца галосным, а закрыты - зычным. Склад, які пачынаецца з галоснага, называецца непрыкрытым; прыкрыты склад пачынаецца з зычнага.

Характарыстыка  складоў:
а(1  - пі (2) - саць(3)
1- непрыкрыты, адкрыты;
2- прыкрыты,адкрыты;
3- прыкрыты,закрыты.

да(1)- ве(2)- дка(3)   - усе склады прыкрытыя,адкрытыя.

Правілы складападзелу
  1. Зычны ў пазіцыі паміж галоснымі адносіцца да наступнага галоснага: чы-таць, го-рад.
  2. Два шумныя зычныя ў пазіцыі паміж галоснымі адносяцца да наступнага галоснага: мы-цца, ка-зка, ба-ра-цьба.
  3. Калі паміж галоснымі знаходзіцца група зычных, першы з якіз з'яўляецца санорным, то гэты санорны адносіцца да папярэдняга склада: бой-ка, вар-та, моў-ны.
  4. Калі паміж галоснымі знаходзіцца спалучэнне шумных і санорых зычных, прычым шусныя стаяць перад санорнымі, то ўсё спалучэнне зычных адносіцца да наступнага склада: ся-стра, за-снуць, по-плаў.
  5. Два розныя санорныя паміж галоснымі звычайна адносяцца да розных складоў: вай-на, поў-нач; але ва-нна, Га-нна, ко-нны.
______________________________________________________

Заданні
1. Пры спісванні падзяліце словы на склады. Параўнайце складападзел з пераносам.

     Бульбяная, чарвяк,абараніць, яблык, горла, ступка, воблака, калісьці,паданне, ясень, расплесці, гультай, змяя.

2. Вызначце ў словах склады і ахарактырызуйце іх.
      сцены, кроквы, вар'ят, форма, голас.

3.Запішыце 10 аднаскладовыхназваў гарадоў і мястэчак Беларусі.

4. Запішыце словы, устаўце прапушчаныя літары. Падзяліце словы на склады і упішыце   ў адпаведныя рады.
     Аб...ры, адр...на, б...лька, гарм...нік, д...да, заг...н, каж...х, л...пці, л...ра, пр...зба, св...ран, с...ні, стр...ха, сурм..., с...рмяга, т...к.

1.
Сяліба і яе часткі

2.
Музычныя інструменты

3.
Гаспадарчыя пабудовы

4.
Адзенне і абутак



Комментариев нет:

Отправить комментарий